Аб нас

 У адпаведнасці з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 лістапада 2007 г. № 565 "Аб некаторых мерах па будаўніцтву атамнай электрастанцыі, у снежні 2007 г. была створана дзяржаўная ўстанова "Дырэкцыя будаўніцтва атмнай электрастанцыі".

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2013 г. № 583 "Аб рэарганізацыі дзяржаўнай установы "Дырэкцыя будаўніцвта атамнай электрастанцыі" установа рэарганізавана ў рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Беларуская атамная электрастанцыя" (Дзяржаўнае прадпрыемства "Беларуская АЭС").

Прадпрыемства ажыццяўляе функцыі заказчыка па ўзвядзенню і аператара (арганізацыі, якая эксплуатуе) па ўводу ў эксплуатацыю, эксплуатацыі, абмежаванню эксплуатацыённых характарыстык, падаўжэнню тэрміну эксплуатацыі і вываду з эксплуатацыі Беларускай АЭС.